Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынскі

Гісторыя станаўлення санітарнай службы Кобрынскага раёна сыходзіць у 1944 год, калі на падставе загада № 29 ад 10 снежня 1944 г. па Кобрынскаму раённаму аддзелу аховы здароўя і загада Брэсцкага абласнога аддзела аховы здароўя ад 7 снежня 1944 г. была створана Кобрынская санэпідстанцыя (СЭС). У той час СЭС вырашала такія задачы, як ліквідацыя санітарных наступстваў вайны і акупацыі, барацьба з сыпным тыфам, малярыяй, яшчурам, дыфтэрыяй і іншым хваробамі.

Савет Міністраў БССР у 1988 г. прыняў пастанову аб адкрыцці ў рэспубліцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Праект Кобрынскай дзіцячай вёскі нарадзіўся ў сценах Брэсцкага аблвыканкама, і будаўніцтва першых катэджаў на ўскраіне заходняй часткі Кобрына пачалося ў 1989 г. Яшчэ да пачатку дзяржаўнага фінансавання грошы на будаўніцтва катэджаў у Кобрыне выдаткавалі грамадзяне Германіі.

Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька — Мікалай Усцінавіч Булавіцкі, маці — Марыя Іосіфаўна.

Нінэль Паўлавіч Гасюк нарадзіўся 5 лістапада 1924 г. у в. Лучкава Красінскага раёна Смаленскай вобласці. Бацька Нінэля, Павел Пятровіч Гасюк, скончыў Віленскае педагагічнае вучылішча, вучыў дзяцей на Случчыне. Моцны ўплыў ідэй савецкай улады і яе лідара У. I. Леніна заахвоціла Паўла Пятровіча даць сыну імя Нінэль.

Мікалай Аляксеевіч Новік нарадзіўся 22 красавіка 1959 г. у в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Задаткі яго таленту былі ад бацькі Аляксея Уладзіміравіча, які намаляваў с сынам яго першы дзіцячы малюнак. У вольны ад сялянскай працы час браў маленькага сына на калені і алоўкам маляваў на паперы домікі, дрэвы, сонца.

Аздараўленчы цэнтр з водагразелячэбніцай «Аквапарк г. Кобрын» адкрыўся 25 лістапада 2009 г. Гэта першы на Брэстчыне аквапарк. Будаваўся ён па праекце аквапарку «Азёрны», які ўжо некалькі гадоў працаваў у Гродзенскай вобласці. Аб'ект узводзілі пінчане — генпадрадчыкам выступіў «Будтрэст № 2». Будаваўся крыху больш за год і з’явіўся адным з самых буйных і важных будаўнічых аб’ектаў, якія ўзводзіліся да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі–2009» у г. Кобрыне.

Барыс Рыгоравіч Ільясюк нарадзіўся 24 ліпеня 1904 г. у в. Пецькі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Варонежскай губерні (сяло Троіцкае). Там Барыс Ільясюк закончыў гімназію.

Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі ў сферы культуры, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Колас» быў створаны ў адпаведнасці з загадам Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для аздараўлення дзяцей, якія пацярпелі ў выніку аварыі на ЧАЭС. Цэнтр пачаў функцыянаваць 1 чэрвеня 2004 г., а першыя дзеці прыбылі на аздараўленне 15 чэрвеня 2004 г.

Пасля вызвалення г. Кобрына Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаялі задачы аднаўлення народнай гаспадаркі. У Кобрыне былі разбураны і прыведзены ў непрыдатнасць трэцяя частка жылога фонду, прамысловыя прадпрыемствы, будынкі паштова-тэлеграфнай сувязі, электрастанцыя, чыгунка, вакзал і масты. Усё гэта трэба было аднавіць.

Старонка 1 з 17